Пра курэнне

Сябры, курэнне – гэта глупства,6c0a3b6568c7eb4d80a83b3af83e092f2c1ab259
Здароўя згуба ды паскудства,
Апроч таго – растрата грошай
Са справай гэтай нехарошай.
Тытунь, цыгаркі ці махорка –
Ад іх у роце прыкра, горка,
Пах непрыемны, бы казліны,
Ад ужывання нікаціну.
Калі “павесіў дым на губы” –
То без пары шукаеш згубы,
Таму што розныя хваробы
Агулам лезуць у вантробы.
Бач, найдурнейшага сабаку
Не прывучыць смаліць табаку,
А конь ад кроплі нікаціну
Умомант – здыхлая скаціна.
Прыгледзьцеся: хіба прыгожа –
Як задыміў – не твар, а рожа!
Ну а падлетку ці дзяўчыне…
За прыклад – “Жаба ў каляіне”.
Брыдота цалаваць такую,
Бы шклянку з попелам якую…
Таму далоў з жыцця курэнне –
Адзіна мудрае рашэнне.

Улад СКАМАРОХ.

Добавить комментарий