Улад Скамарох “Святочны настрой”

З Калядамі і Новым годам!
Святкуем дружна ўсім народам,
Зіхцяць чароўныя красуні –
Вясёлкі-елкі прыгажуні.
Бурліць, шуміць, віруе свята –
Вяселля, радасці багата,
Паўсюдна ажывае казка –
Гасцей склікае, калі ласка!
Снягурачкі, Дзяды Марозы –
Майстры святочных вершаў, прозы
Прыгожа дораць віншаванні
І ладзяць цуда-баляванні.
Смяюцца дзетак вачаняты –
Як таньчаць з воўкам зайчаняты?!
Як добрыя сябры-суседзі –
Вавёркі, барсукі, мядзведзі….
Настаў час зорны для ласункаў,
Слоў шчырых, песень, падарункаў.
Гамоняць дрэвы, вецер, неба:
“Любоў да бліжняга – патрэба!”
З Калядамі і Новым годам!
Жадаю шчасця ўсім народам,
Краіне Беларусі-маці –
Здзяйснення мараў кожнай хаце!

Добавить комментарий