НАПОМИНАЕМ! Редакция Могилевской районной газеты объявляет творческий конкурс «Мая любоў табе, вёска!»

Дарагія нашы чытачы! Вы любіце свой раён, весачку, вуліцу, або хатку, дзе нарадзіліся і правялі лепшыя гады дзяцінства? Ці можа захапляецеся прыгажосцю дзікай прыроды, якая даруе пачуццё спакою? Тады хуценька прымайце ўдзел у творчым конкурсе газеты «Мая любоў табе, вёска!».

Дасылайце нам малюнкі і фотаздымкі, дзе адлюстраваны вашы любімыя куткі малой радзімы. Невялікія каментарыі – абавязковы! Працы будуць апублікаваны на старонках газеты і на нашым сайце. Аўтараў найбольш цікавых з іх вызначыць рэдакцыйнае журы.

Наш паштовы адрас: г. Магілёў, вул. Першамайская, 40. Газета «Прыдняпроўская ніва». Індэкс: 212030.

Адрас электроннай пошты: pniva@tut.by.

У каментарыях да прац указвайце, калі ласка, поўнае імя аўтара малюнка, ці фотаздымка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.