Гонар раёна!

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лютага 2021 года №62 «Аб узнагароджанні» за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі, сельскагаспадарчай галіны і машынабудавання, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, заслугі ў арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі насельніцтву, навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення ордэнамі Працоўнай Славы, ордэнамі Пашаны, медалямі «За выратаванае жыццё», «За адзнаку ў воінскай службе», «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны людзі, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у сваёй прафесійнай дзейнасці. З 60 чалавек – 7 прадстаўнікоў Магілёўскага раёна.

Васьмі працаўнікам краіны прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь», «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь». У тым ліку 1 прадстаўнік з Магілёўскага раёна.

Ордэн Пашаны 

 

 

 

Мазурык Васіль Андрэевіч – дырэктар закрытага акцыянернага таварыства «Сервалюкс Агра»,  Магілёўскі раён

 

 

 

 

 

Дабравольская Святлана Мікалаеўна –  аператар машыннага даення  адкрытага акцыянернага таварыства «Цішоўка», Магілёўскі раён

 

 

 

Медаль «За працоўныя заслугі»

 

 

 

Маслак Алег Рыгоравіч –  першы намеснік старшыні – начальнік ўпраўлення па сельскай  гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама

 

 

 

 

 

Шуплякоў Аляксей Іванавіч – першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама

 

 

 

 

 

Халянкоў Алег Кузьміч – дырэктар ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Магілёўская абласная праектна-вышукальная станцыя аграхімізацыі»

 

 

 

 

Жыбурт Аляксандр Уладзіміравіч – дырэктар філіяла «Вендараж» Магілёўскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Магілёўэнерга», Магілёўскі раён

 

 

 

 

Макосаў Аляксей Юр’евіч – трактарыст-машыніст  сельскагаспадарчай вытворчасці закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Зара», Магілёўскі раён

 

 

 

«Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь»

 

Раманенка Сяргей Іванавіч – трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці закрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Зара», Магілёўскі раён

Добавить комментарий