70 лет назад началась война

оборона

3 успамінаў Маршала Савецкага Саюза, Героя Савецкага Саюза А. I. Яроменкі.
Поруч з легендарнай абаронай Брэста i Ліепаі ў гісторыю першых месяцаў Вялікай Айчыннай вайны залатымі літарамі ўпісана гераічная абарона Магілёва часцямі 61-га стралковага корпуса генерал-маёра Ф. А. Бакуніна, i ў першую чаргу 172-ой стралковай дывізіі генерал-маёра М. Ц. Раманава.
Абарону Магілёва можна падзяліць на тры этапы. Першы працягваўся з 3 па 9 ліпеня 1941 г., калі адыходзячыя часці 13-ай арміі, а таксама карпусы, заняўшыя абарону на дняпроўскім рубяжы, разведвальныя i перадавыя атрады вялі напружаныя бai на далёкіх i бліжніх подступах да горада. Злучэнні, якія атрымалі задачу абараняць дняпроўскі рубеж, высылалі разведвальныя группы i атрады, каб сабраць неабходныя сведкі аб непрыяцелі. Следам за разведгрупамі ішлі перадавыя атрады ў саставе ўзмоцненага батальёна, кожны — з задачай разведкі боем. Гэтыя атрады ў 20 — 25 км наперадзе асноўнай лініі абароны сустракалі праціўніка дзёрзкімі ударамі, прымушалі яго разгарнуцца ў баявы парадак i прыпынялі рух гітлераўцаў, выйграючы каштоўны час, неабходны для стварэння абароннага рубяжа на Дняпры i канцэнтрацыі войскаў, якія падцягваліся з тылу.
3 9 па 16 ліпеня ўпартыя абарончыя баi ішлі ўжо у перадполлі Магілёва; прадпрымаліся шматлікія контратакі з мэтай ліквідаваць плацдармы, захопленыя непрыяцелем на ўсходнім беразе Дняпра на абодвух флангах корпуса. Важнейшым вынікам баёў другога этапа было выматванне i перамолванне жывой сілы ворага i ягонай тэхнікі.
Трэці этап працягваўся з 16 па 27 ліпеня, калі войскі, гераічна абараняўшыя Магілёў, аказваліся поўнасцю акружанымі. 172-ая стралковая дывізія i адзін полк 110-ай стралковай дывізіі былі адрэзаны ад астатніх часцей корпуса. На гэтым этапе з асобай сілай праявіліся самаадданасць i гераізм абаронцаў дняпроўскага рубяжа. Да гэтага ж этапа адносяцца i спробы вырвацца з акружэння. Часці непакорнага магілёўскага гарнізона прыкавалі да сябе цэлы армейскі корпус ворага, збілі тым самым яго наступальны парыў на галоўным напрамку.
Вакол Магілёва працягласцю 25 км быў створаны абаронны абвод з больш ці менш шырокай паласой перадполля. Абарона была, такім чынам, кругавой i мела мэтай не даць ворагу ўварвацца ў горад.
Усе 23 дні дальняй i бліжняй абароны баi вяліся на зямлі Магілёускага раёна, уцягваючы ў жорсткую бойку мясцовае насельніцтва акаляючых Магілёў вёсак i пасёлкаў.
Неабходна было спыніць ворага хоць на дзень…
(Працяг у наступным
нумары газеты)

Добавить комментарий