Беларусь и беларусы ў вайне 1812 года

Па старонках гісторыі

* Ужо ў другой палове 1810 г. кіраўніцтва Расіі разумела, што Беларусь можа стаць асноўнай арэнай ваенных дзеянняў у выпадку напада Напалеона. Таму ў пачатку 1811 г. тут і ў Літве было размешчана каля 100 тысяч войскаў, а да мая 1812 г. іх колькасць была больш за 153 тысячы. Па гэтай жа прычыне прынята рашэнне пабудаваць у г.Бабруйску ваенную крэпасць.

* Ваенныя сілы рускай арміі камплектаваліся з рэкрутаў многіх народаў Расіі, у тым ліку і беларусаў. Служылі беларускія рэкруты ў 3-7, 11, 12, 14-18, 21, 23 і 27-й пяхотных дэвізіях, якія ўваходзілі ў склад армій Барклая-дэ-Толi і Баграціёна, і прынялі на сябе галоўны цяжар ваенных дзеянняў, у тым ліку – Барадзінскай бітвы.

*12 (24) чэрвеня 1812 г. напалеонаўская “Вялікая армія” фарсіравала Нёман у раёне г.г.Коўна і Гродна. Напалеон рушыў супраць Расіі ў агульнай колькасцi каля 650 тысяч вайскоўцаў і больш 1370 гармат. Самыя жорсткія баі на тэрыторыі Беларусі адбыліся: 27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) – пад Мірам; 11 (23) ліпеня – каля вёскі Салтанаўка; 15 (27) ліпеня – пад Кобрынам; 18-20 ліпеня (30 ліпеня – 1 жніўня) – Клясціцкія баі пад Полацкам. Абаронцы Бабруйскай цытадэлі вытрымалі ўсе прыступы ворагаў.

Напалеон браў штурмам гарады: Вільню, Віцебск, Мінск. І якраз у Віцебску вырашыў, што кампанія 1812 года ўжо завершана.

* Бітва каля вёскі Салтанаўка ўвайшла ў гісторыю як адна з самых маштабных у вайне 1812 г. Французы імкнуліся да Масквы, рускія войскі спрабавалі спыніць ворагаў. У баі ніхто не перамог. Як вядома, у ім загінулі па разных падлiках ад трох да пяцi тысяч французаў і дзве з паловай тысячы рускіх салдатаў.

*Насельніцтва Беларусі неадназначна аднеслася да напалеонаўскай акупацыі. Шляхта марыла аб аднаўленні Вялікага Княства Літоўскага, а сяляне спадзяваліся на адмену прыгоннага права. Таму пэўная частка беларусаў, асабліва ў пачатку вайны, успрымала прыход Напалеона як вызваленне. 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1812 г. Напалеон даў загад аб стварэнні Часовага кіраўніцтва ВКЛ.

Па матэрыялах
iнтэрнэт-сайтаў.
(Працяг будзе)

Добавить комментарий