Трывалы падмурак дзяжаўнага ладу

конституцияШто значыць Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для жыхароў нашага раёна? Гэта мы паспрабавалі высвятліць у іх напярэдадні знамянальнай даты.
Давыдаў Дзяніс Генадзьевіч, галоўны аграном СВК «Міхалеўскі».
— Калі задумацца, то гэта — сапраўды значны дзень, бо Канстытуцыя – самы важны дакумент нашай краіны, які забяспечвае развіццё грамадства, захаванне духоўных каштоўнасцей, дабрабыт кожнага чалавека і яго сям’і. Праўда, святочнасць гэтага дня адчуваецца толькі дзякуючы грамадскасці і СМІ. У астатнім, ён праходзіць будзённа, у звычайных справах і клопатах.
Емельянава Галіна Віктараўна, настаўніца ДУА «Княжыцкая САШ».
— Безумоўна, для мяне гэта асаблівы дзень. І справа не толькі ў яго гістарычным значэнні. Я — педагог і ў адказе за тое, якім будзе наступнае пакаленне беларусаў. Таму адна з галоўных маіх задач — выхаванне сапраўдных патрыётаў, годных грамадзян сваёй краіны, праз правядзенне розных мерапрыемстваў патрыяты-чнай накіраванасці. І святкаванне Дня Канстытуцыі ў гэтым кантэксце набывае асаблівае значэнне.
Паўлаў Вячаслаў Аляксандравіч, ветэран вайны і працы.
— Канстытуцыя — гэта трывалы падмурак дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, самы галоўны дакумент нашай краіны, які ўвабраў у сябе лепшыя традыцыі і дасягненні заканадаўства і адказвае самым высокім міжнародным стандартам. Таму Дзень Канстытуцыі для ўсіх беларусаў, сапраўды, адзін з самых значных.
Пятрова Таццяна Міхайлаўна, старшыня раённай арганізацыі «Чырвоны крыж».
— Дзень Канстытуцыі для мяне асацыіруецца з законнасцю, упарадкаваным дзяржаўным ладам, з гарантыяй жыцця і здароўя мне і маёй сям’і.
З нядаўняга часу у Беларусі з’явілася традыцыя ў гэты дзень уручаць пашпарты юнакам і дзяўчатам, якім толькі споўнілася 16 гадоў. Мне давялося прымаць удзел у такой урачыстай цырымоніі.Вельмі цікава было назіраць з якім хваляваннем падлеткі атрымлівалі пашпарты. Як уважліва слухалі наказ старэйшага пакалення і выказвалі усім сваім выглядам імкненне ўнесці свой уклад у развіццё і росквіт Прыдняпроўскага краю, пацвердзіўшы тым самым сваё званне «Грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.