Сямейнае свята для ўсёй вобласці

Адзінаццаты абласны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў” пройдзе 26 жніўня 2011 г. у райцэнтры Глуск. Сюды з усіх куткоў Прыдняпроўя збяруцца калектывы і проста сем’і, якія будуць спаборнічаць у вакальных і драматычных талентах, а таксама прадстаўляць дэкаратыўна-прыкладныя вырабы.

Мэты фестывалю: адраджэнне і папулярызацыя народнай творчасці, рамёстваў, старадаўніх культурных традыцый і, канешне, умацаванне сямейных адносін.

Ад Магілёўскага раёна ў конкурсным форуме прыме ўдзел сямейна-родавы калектыў — ансамбль народнай песні “Вяйнянскія сударыні” ЦК аграгарадка Вейна.

Дарэчы, прадстаўнікі нашага раёна — пастаянныя ўдзельнікі фестывалю “Сузор’е талентаў”, і кожны раз яны вяртаюцца з узнагародамі. Пажадаем і “Вяйнянскім сударыням” выступіць паспяхова, атрымаць прызнанне журы і гледачоў.

Наталля ЧАБАН

Добавить комментарий