Буйніцкае поле-Аляксандр ШЛЕЯНКОЎ

На полі Буйніцкім узведзена капліца.
На прыгажосць яе няможна надзівіцца.
Але пастаўлена яна не для красы,
А каб нагадваць нам ваенныя часы,
Калі ў суровы сорак першы год
Фашысты пачалі паход свой на Усход.

Былі ўпэўнены яны ў хуткай перамозе,
Што разаб’юць усіх, хто стане
на дарозе.
Раз ім скарыліся Парыж, Бялград,
Варшава,
То тут без перашкод дакрочаць
да Урала.
I вось заняты Гродна, потым Віцебск,
Львоў.
Фашысты з ходу захапіць хацелі
Магілёў.
Наш любы Магілёў! Нязгасны подзвіг твой.
Ты не схіліўся перад чорнаю ардой.
Пачуе потым свет пра Курск і Сталінград,
Пра мужную Маскву і стойкі Ленінград,
А тут стальны таран яшчэ
раней спыніўся,
Бо сорак танкаў ён за дзень
не далічыўся.

На полі Буйніцкім узведзена
капліца.
На прыгажосць яе няможна
надзівіцца.
Але пастаўлена яна не для красы,
А каб нагадваць ваенныя часы,
Калі ўпершыню паверыла краіна:
Вайна закончыцца на вуліцах
Берліна!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.