Тамара Аўсяннікава — “У лесе я не адна”

pryrodaУ лесе я не адна,
У лесе не адзінокая,
Што бярозка, то мне сястра,
I сяброўкай — кожная сосенка.
Абдыму я іх па чарзе,
Галавой да ствала прыхілюся,
Верхаліна ласкава шапне:
“Не хвалюйся”.
Нібы голас ахоўны маці…
I на сэрцы стала святлей.
Быць у лесе — такое шчасце!
Я ў прыроды ўзяла прычасце —
Жыць на свете цяпер лагадней.

Добавить комментарий