Віктар Кунцэвіч: “Прадвесне”

8032f796456dПрадвесне
Стоеныя сілы
Яшчэ зямлі вартуюць сны,
Але вясна спрабуе крылы,
I караваны птушак мілых
На даляглядзе ўжо відны.
Мастак на жарты і на цуды,
Вясна рукой усё кране:
Пад музыку чароўных дудак
Адзенне паздымае з люду,
А лес і долы апране.

***

Прараслі і падняліся
Над травою. Абняліся
Нерашучая бярозка
3 трапяткім і звонкім клёнам.
Абняліся і да скону
У цяплынь і непагоду,
У мароз і халады,
У спякоту і лагоду,
У дні шчасця і бяды —
Разам! Разам назаўжды!
Апякае болем грудзі:
Рэдка так умеюць людзі.

Добавить комментарий