ДУА “Вяйнянская СШ” запрашае на вячоркі!

За шматлікія стагоддзі наш таленавіты беларускі народ стварыў найбагацейшую спадчыну – цікавыя казкі, песні, цудоўныя міфы, легенды, паданні, загадкі, сакавітыя прыказкі і прымаўкі, вясёлыя частушкі. Як не страціць гэту спадчыну, захаваць паэтычную гісторыю народа? Калі мы сапраўдныя дзеці Зямлі-маці, Айчыны, Бацькаўшчыны, то павінны шанаваць усё, што належыць нашай зямлі: яе гісторыю, душу, мову, звычаі, традыцыі. А мы, настаўнікі, павінны выхоўваць у вучняў патрыятычныя пачуцці. З гэтай нагоды ў          ДУА “Вяйнянская сярэдняя школа” настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Правашынскай Н.С., Шумскай В.М. было арганізавана правядзенне “Вячорак”. На свята запрасілі шмат гасцей, якія з захапленнем сачылі за гасцінным прыёмам суседзяў, якія завіталі да гаспадароў у хату на вячоркі.IMG_3832

Юныя акцёры, вучні 6, 9, 11-х класаў, спявалі песні, частушкі, наладжвалі гульні, расказвалі вершы, загадвалі загадкі, танцавалі беларускія народныя танцы. Здзівіла гасцей і ўбранства сцэны, якую ўпрыгожвалі рэчы тагачаснага беларускага быту. На стале, старанна падрыхтаваным гаспадыняй, шмат беларускіх страў: бульбы, гуркоў, сала, дранікаў, каўбас.

Гучыць вясёлая беларуская песня, выходзяць акцёры на паклон гледачам, а госці і разыходзіцца не жадаюць, просяць, каб яшчэ што-небудзь праспявалі акцёры.IMG_3864

Да, усім нам хочацца ведаць нашу гісторыю, арыентавацца ў стагоддзях, шанаваць імёны і подзвігі продкаў, разумець мастацкае слова, якое здольна данесці ў сённяшні дзень подых вякоў. Спадчына памнажаецца новым пакаленнем, бо чалавек жыве не хлебам адзіным.

Наталля ПРАВАШЫНСКАЯ
Вольга ШУМСКАЯ,
настаўнікі беларускай мовы
і літаратуры
ДУА “Вяйнянская СШ”

Добавить комментарий