Канстанцін Сіманаў на Магілёўшчыне

87Так сталася, што наша Беларусь увайшла ў жыццё рускага пісьменніка Канстанціна Сіманава. Менавіта тут ён сустрэў вайну, тут былі яго першыя баі, пра якія ён пісаў як карэспандэнт газеты «Известия», тут, можна сказаць, нарадзіўся ваенны паэт Сіманаў. Гэтыя першыя баі на Беларусі на ўсё жыццё прывязалі сэрца Сіманава да тых, хто змагаўся ў акопах, на ўсё жыццё зрабілі яго франтавіком.
Апошнім жаданнем Канстанціна Сіманава было — каб прах яго развеялі над Буйніцкім полем. Там засталася душа яго…
Замалёўкі ваеннага карэспандэнта К.Сіманава сёння даюць магчымасць, як на кінаплёнцы, убачыць адзін з баёў на Буйніцкім полі, пазнаёміцца з абаронцамі, што там ваявалі.
Ваенныя замалёўкі К. Сіманава — гэта нерукатворныя абеліскі і помнікі тым, хто абараняў нашу Бацькаўшчыну.

3 успамінаў К. Сіманава

А по дорогам шли беженцы… Ехали и шли старики, усталые, рано постаревшие женщины. И дети, дети, дети… Детишки без конца. На каждой подводе шесть — восемь — десять грязных, черномазых, голодных детей.
Наконец, мы заехали в такую глушь, где не было даже беженцев. По проселкам шли только мобилизованные. В деревнях остались женщины. Они выходили на дорогу, останавливали машину, выносили из погребов крынки с холодным молоком, поили нас, крестили, говорили: «Спаси вас господи…» — и долго смотрели вслед…
Деревни были маленькие и около них, обычно на косогорах, виднелись большие кладбища, на которых было похоронено столько безвестных предков, дедов и прадедов… Я понял, насколько сильно во мне чувство родины, насколько я чувствую эту землю своей и как глубоко корнями ушли в нее все эти люди, живущие на ней. Горести первых двух недель войны убедили меня в том, что и сюда могут прийти немцы, но представить себе эту землю немецкой было невозможно…
Когда мы ехали обратно, увидели двух женщин, державших на руках ребятишек. Детишки махали руками вслед машинам. Не знаю, почему именно в тот момент меня прошибла слеза. Я думал о том, что будет с этими ребятишками через неделю…
…Мы ехали в полк полковника Кутепова. На пятом или шестом километре за Могилевом свернули и въехали в какие-то заросли, где нас сейчас же задержали. Всех троих под конвоем доставили в штаб полка. Из окопа поднялся очень высокий человек и спросил, кто мы такие. Это был Кутепов.
— Какие корреспонденты? — закричал он,— Какие корреспонденты могут быть здесь в два часа ночи?..
…Даже когда полковник говорил с нами сердитым голосом, в манере его говорить было что-то привлекательное. А сейчас он окончательно сменил гнев на милость и стал рассказывать нам о только что закончившемся бое. Он рассказывал об этом с мальчишеским задором — о том, как трудно было сохранить боевой дух в полку, когда мимо проходили с запада на восток сотни и тысячи окруженцев — кто с оружием, кто без оружия. Пропуская их в тыл, надо было не дать упасть боевому духу полка, на глазах у которого шли эти тысячи людей…
…Это был высокий худой человек с усталым лицом, с ласковыми не то голубыми, не то серыми глазами и доброй улыбкой. Старый служака, прапорщик военного времени в первую мировую войну, настоящий солдат, полковник Кутепов как-то сразу стал дорог моему сердцу.
Как я потом понял, Кутепов, очевидно, уже знал, что ему со своим полком придется остаться в окружении. Он говорил:
— Мы так уж решили тут между собой: что бы там кругом ни было, кто бы там ни отступал, мы стоим вот тут и будем стоять, пока живы…
Тогда, в 1941 году, на меня произвела сильное впечатление решимость Кутепова стоять насмерть. Недолгая встреча с Кутеповым для меня была одной из самых значительных за годы войны.
…Мы дошли на командный пункт батальона. Командир батальона капитан Гаврюшин, человек лет тридцати, уже два или три дня не бритый с усталыми глазами. На лице его было странное выражение одинаковой готовности еще сутки вести бой, говорить и действовать и в то же время готовность уснуть в любую минуту.
…Командир роты Хоршев был еще совсем молодой, в сбитой набок пилотке, такой молодой, что было странно, что он тут дрался до последнего патрона и потерял половину роты.
…Пишу это, а передо мной лежат переснятые из личных дел старые предвоенные фотографии командира полка Семена Федоровича Кутепова, комиссара Василия Николаевича Зобнина, начальника штаба Сергея Евгеньевича Плотникова, командира батальона Дмитрия Степановича Гаврюшина, командира роты Михаила Васильевича Хоршева…
Самому старшему из них — Кутепову — было тогда сорок пять лет, а всем остальным гораздо меньше. Гаврюшину — тридцать шесть, Плотникову — тридцать один, Зобнину — двадцать восемь, Хоршеву — двадцать три.
…14 июля, когда мы уезжали, из полка Кутепова, когда во второй разговаривали под Могилевом с комиссаром 61-го корпуса, немецкие танки подходили к Чаусам; 29-я мотодивизия немцев уже подошла передовыми частями к Смоленску. Могилевская оборона оказалась в тылу врага…
… Бакунин Федор Алексеевич к началу войны уже 2 года командовал своим 61-м стрелковым корпусом. Вот как он сам вспоминает о боях под Могилевом:
«15 и 16 июля войска 61-го стрелкового корпуса остались в окружении.
… Корпус оказался в глубоком тылу врага. 16 июля я получил короткую радиограмму… «Бакунину. Приказ Верховного Главнокомандующего — Могилев сделать неприступной крепостью!»
Бой в окружении — самый тяжелый бой. Окруженные войска должны или сдаваться, или драться до последнего. Я понял приказ так: надо возможно дольше на этом рубеже сдерживать вражеские войска, с тем чтобы дать возможность нашим войскам сосредоточить свои силы для решительного перехода в наступление».
Из окружения генерал-майору Бакунину удалось прорваться к своим во главе группы в сто сорок человек только в конце ноября.
При выходе из окружения погиб в боях комиссар 61-го стрелкового корпуса И.В.Воронов — между Могилевом и Чаусами — и его заместитель полковой комиссар Турбинин — под Могилевом.

Рэпартаж  «Гарачы дзень»

«… Полк закапаўся ў зямлю. Дарэмна спрабавала выкалупаць яго нямецкая авіяцыя, артылерыя і танкі. Глыбокія, поўнага профілю акопы забяспечаны моцнымі бліндажамі і моцнымі перакрыццямі. Надзейна абсталяваны назіральныя пункты. Многія кіламетры хадоў зносін забяспечваюць бесперабойную сувязь. I полк адбівае адну за другой усе атакі немцаў з жорсткімі для іх стратамі.
…Ноччу разведка даставіла дадзеныя, што ў лесе, у двух яшчэ раней прыстрэляных намі пунктах, сканцэнтраваны гатовыя да атакі нямецкія танкі. Начальнік артылерыі палкоўнік Мазалаў загадаў адкрыць па гэтых пунктах агонь.
Тры гаўбічныя батарэі ўдарылі адначасова. Снарады ірваліся на лясных лагчынах, дзе стаялі танкі ворага. Выбухі следавалі адзін за другім, зліваючыся ў агульны грохат. Праз 15 хвілін усё зноў сцішылася. Разведка данесла, што 8 танкаў знішчаны. Астатнія, паспешна зняўшыся з месца, ідуць уперад, да ўзлеску. За 3 гадзіны 30 хвілін 70 нямецкіх танкаў выйшлі на ўзлесак і адкрылі шквальны агонь з гармат і кулямётаў. Нашы процітанкавыя гарматы пакуль маўчалі, не раскрываючы сваіх пазіцый. Але артылерыя падтрымкі, не марудзячы, адкрыла адказны агонь.
Страціўшы яшчэ некалькі танкаў, немцы вымушаны былі перайсці ў атаку раней, чым ім удалося падрыхта-ваць яе сваім агнём. Яны развярнуліся і ўжо без прыцэлу на хаду працягвалі абстрэл. Цяпер на іх шляху быў процітанкавы роў. Абыходзячы яго, самкнутая група машын наткнулася на міннае поле. 7 танкаў былі падарваны за некалькі секунд. 3 акопаў было добра відаць, як праз люкі выскокваюць фашысцкія танкісты і падаюць побач з машынамі, скошаныя агнём нашых кулямётаў. Астатнія танкі абышлі роў з двух бакоў і з’явіліся перад пярэднім краем абароны. Адначасова злева з-за лесу, напэўна, лічачы перамогу ўжо забяспечанай, выскачылі на шашу нямецкія машына і некалькі грузавікоў з салдатамі. Левафланговая рота па загаду свайго камандзіра лейтэнанта Хоршава адкрыла па іх перакрыжаваны кулямётны агонь. Праз паўтары хвіліны ўвесь узлесак быў усеяны трупамі нямецкіх салдат. Сядзеўшыя ў штабной машыне аказаліся забітымі на месцы.
Такі ж лёс напаткаў і нямецкую пяхоту, якая ў саставе двух самкнутых строем рот выйшла з лесу, напэўна, з намерам правесці псіхічную атаку. Толькі блізкасць лесу выратавала частку гэтай калоны. Большая ж палова яе казалася зрэзанай кулямётным агнём. Але танкі тым часам працягвалі рухацца. Некаторыя з іх выйшлі на шашу. Заўважыўшы гэта, лейтэнант Хоршаў праз сувязіста Громава загадаў сапёрам узарваць загадзя замініраваны мост на шашы. Вось першы цяжкі танк праскочыў мост. Яшчэ некалькі секунд і… Але менавіта гэтых некалькі секунд і не далі немцам сапёры. Прапусціўшы першы танк, яны ўзарвалі мост перад носам у астатніх.
Батарэя лейтэнанта Возгрына, якая стаяла каля дарогі, адкрыла па спыніўшыхся танках агонь прамой наводкай. За кароткі час яна разбіла тры з іх і, падпусціўшы цяжкі танк, які прарваўся на блізкую дыстанцыю, пашкодзіла яму гусеніцы снарадам. Танк спыніўся, працягваючы страляць. Тады сяржант Тарасевіч ушчыльную падабраўся да танка, кінуў бутэльку з бензінам на распаленую выхлапную трубу. Танк загарэўся. Экіпаж выскачыў на дарогу. Тарасевіч улажыў аднаго фашыста з нагана, а затым гранатай — астатніх. Нямецкая пяхота, якая рыхтавалася выступіць з лесу, убачыўшы палаючыя машыны, залягла на ўзлеску.
Між тым у цэнтры танкі ўсё яшчэ рухаліся. Яны абагнулі процітанкавыя равы і міннае поле і выйшлі за 300-400 метраў ад нашай пяхоты. За танкамі следавалі прычэпленыя да іх браніраваныя пляцоўкі з пяхотай. Частка пяхоты сядзела ззаду на саміх танках, прыкрытая іх бранёй. Дачакаўшыся, пакуль танкі падыйдуць зусім блізка, адкрылі па іх агонь процітанкавыя гарматы. Вось яны падбілі адзін танк, другі, трэці, чацвёрты. Гаўбіцы ўжо не стралялі па машынах. Яны перанеслі агонь наперад, на ўзлесак, адразаючы ад танкаў пяхоту. Нямецкія рэзервы не маглі прайсці. Цяпер засталося справіцца з тымі танкамі і пяхотай, якія прарваліся ўперад. Процітанкавыя гарматы расстралялі каля дзесятка танкаў, але ў сваю чаргу таксама былі большай часткай выведзены са строю. Астатнія танкі ўжо пераходзілі пярэднюю лінію акопаў. Справа была за нашай пяхотай. Бясстрашна выскоквалі з акопаў байцы і кідалі бутэлькі на танкі, якія прарваліся. Адна з бутэлек, няўдалакінутая, саскальзнула. Нямецкі афіцэр адкрыў верхні люк, пагардліва паглядзеў ёй услед і падкруціў вусы. Гэты жэст выдатна бачыў лейтэнант Хоршаў, які сядзеў са снайперскай вінтоўкай на сваім камандным пункце.
Стрэл. Не паспеўшы зачыніць люк, немец усім целам пераваліўся вонкі. Башанны стралок падняўся, каб уцягнуць яго, але таксама быў забіты куляй снайпера Сербіенкі.
Танкаў заставалася ўсё менш і менш. Астаткі іх былі ўжо ў нашым распалажэнні. 3 браніраваных пляцовак і танкаў саскоквала пяхота, закідваючы нашы акопы гранатамі. Камандзір батальёна капітан Гаўрушын рашыў, што час дзейнічаць, загадаў адкрыць агонь сваім процітанкавым гарматам і кулямётам, якія былі размешаны ў глыбіні абароны. Адначасова кінулася ў атаку і наша пяхота. Не вытрымаўшы агню і баючыся прыняць штыкавы ўдар, нямецкая пяхота стала адыходзіць у беспарадку. Загарэліся яшчэ тры танкі. Уцалелыя танкі таксама адыходзілі, агнём прыкрываючы бегства сваёй пяхоты. Немцы ўцякалі па высокаму жыту, кідаючы зброю і зрываючы знакі адрознення. На ўзлеску іх сустракаў і праводзіў агонь нашых гаўбіц. Толькі адзін танк застаўся яшчэ ў нашым размяшчэнні. 3 падбітай гусеніцай ён стаяў за 40 метраў ад каманднага пункта і страляў па бліндажы, у якім сядзелі лейтэнант Хоршаў і капітан Гаўрушын. Але і гэты танк быў разбіты трыма снарадамі з процітанкавай гарматы.
З назіральнага пункта палка было добра відаць поле бою. Прымяўшы жыта, групамі ляжалі мёртвыя нямецкія салдаты. Чырвонаармейцы прынеслі кінутыя немцамі ў жыце жалезныя крыжы і медалі. Разведчыкі падвозілі да штаба ўзятыя матацыклы і самакаты. Расла куча трафеяў. Палкоўнік Куцепаў, камісар Зобнін і начальнік штаба капітан Плотнікаў падводзілі вынікі дня: 39 разбітых варожых танкаў, да двух рот знішчанай пяхоты, 2 грузавікі, штабная машына. Дзень быў гарачы.

Добавить комментарий