Мільённы хлебны каравай – краіне

_MG_9474_У суботу, 15 жніўня, яшчэ багацейшым стаў хлебны каравай краіны, у які аграрыі Магілёўскай вобласці ўнеслі больш мільёна тон зерня._MG_9279На той час хлебаробы нашага раёна пераадолелі 100-тысячную планку па намалоту зерня, а знакамітыя сямейныя экіпажы камбайнёраў і вадзіцелі ўзялі чатырохтысячныя рубяжы па намалотах і адвозцы зерня адпаведна._MG_9293_Вялікае свята з гэтай нагоды адбылося на хлебнай ніве ЗАТ “АК “Зара”, дзе тэатралізаванае прадстаўленне наладзілі артысты Цэнтра культуры і адпачынку. Песнямі аб родным краі віталі яны ганаровых гасцей, услаўляючы сялянскую працу._MG_9414_Павіншаваць хлебаробаў прыехалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта, галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзій Лаўранкоў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатолій Ісачанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Разганаў. На свята завіталі старшыні райвыканкамаў вобласці, передавікі жніва, кіраўнікі абласных і раённых структур._MG_9207_1Здаючы рапарт старшыні абласнога выканаўчага камітэта, першы намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Алег Чыкіда далажыў, што 15 жніўня на 15 гадзін у вобласці было намалочана 1 мільён 52 тысячы тон зерня з сярэдняй ураджайнасцю 34,2 ц/га. За 22 рабочых дні хлеб быў убраны на 97 працэнтах плошчаў. На 100 працэнтаў выкананы дзяржаўны заказ._MG_9114Ад імя аграрыяў Алег Чыкіда выказаў падзяку Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, аблвыканкаму і аблсавету дэпутатаў за падтрымку, што дапамагала дабівацца высокіх вынікаў._MG_9354_Старшыні аблвыканкама былі ўручаны сноп з мільённым намалотам зерня, а таксама каравай, спечаны з новага ўраджаю. У сваю чаргу Уладзімір Даманеўскі падзякаваў аграрыяў за самаадданую працу, перадаўшы віншаванні ад намесніка прэм’ерміністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Русага._MG_9332_Як было адзначана, нават у самых складаных умовах хлебаробы выходзяць пераможцамі ў жніве, дзякуючы свайму прафесіяналізму, і з’яўляюцца сапраўднымі гаспадарамі сваёй зямлі. У выніку два раёны — Шклоўскі і Магілёўскі першымі ў вобласці ўзялі 100-тысячныя рубяжы па намалоту зерня. Экіпаж камбайнёраў Шклоўскага раёна намалаціў больш 5 тысяч тон зерня. У многіх гаспадарках сярэдняя ўраджайнасць перавышае 50 цэнтнераў з гектара._MG_9387_“Гэта важкі ўклад у каравай краіны. Хлеб — бяспека дзяржавы, і наша асноўная задача — зберагчы ўсё да зерня”, — падкрэсліў старшыня аблвыканкама, пажадаўшы працаўнікам моцнага здароўя і поспехаў у справах._MG_9426Уладзімір Даманеўскі ўручыў “Падзяку” старшыні Магілёўскага райвыканкама Анатолію Дуцько за другое месца ў вобласці па 100-тысячнаму намалоту зерня._MG_9438Падзякі і падарункі ў ліку пераможцаў атрымалі сямейныя экіпажы камбайнёраў нашага раёна ЗАТ “АК “Зара” Уладзіміра і Алёны Корсакаў, а таксама Уладзіміра і Дзмітрыя Мельнікавых, намалаціўшых звыш 4-х тысяч тон зерня; вадзіцелі Уладзiмір Котаў і Лангуры Хасія, якія столькі ж перавезлі._MG_9425Караваі ураджаю-2015 былі ўручаны старшыням райвыканкамаў вобласці і кіраўнікам гаспадарак, у тым ліку Аляксандру Корневу (ЗАТ “АК “Зара”), Леаніду Капцову (СДП “Авангард”), Віталію Фомкіну (ААТ “Цішоўка”), Сцяпану Палоннікаву (СВК “Палыкавічы”)._MG_9218_Выступаючы ад імя працаўнікоў Магілёўскага раёна і калег, Віталій Фомкін падзякаваў кіраўніцтву вобласці і раёна за маральную і матэрыяльную падтрымку, дзякуючы чаму ўдалося дасягнуць значных вынікаў. Як было заўважана, самаадданая праца хлебаробаў ААТ “Цішоўка” таксама прынесла поспех, а менавіта ўраджайнасць збожжа ў гаспадарцы склала 65 цэнтнераў з гектара. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства запэўніў, што будуць прыкладзены ўсе намаганні, каб у будучым годзе атрымаць яшчэ большы ўраджай, а значыць палепшыць дабрабыт._MG_9240_“Няхай мір і хлеб будуць заўжды!” — загучала песня ў наваколлі.

“Няхай квітнее наша любімая Беларусь!” — спявалі сэрцы.

Святлана ДЗЯДУШКА.
Фота Юліі МАРКОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.