Адукацыя ў Год культуры
Выхаваўчая работа школы ў 2016 годзе будзе накіравана на стварэнне ў навучэнцаў цікавасці да культурнага багацця роднай зямлі і мовы, выхаванне пачуцця патрыятызму, прапаганду культурных і духоўных каштоўнасцей. Акрамя таго, шмат увагі будзе надавацца фарміраванню культуры сямейных адносін, паводзін і побыту, правільных прыярытэтаў у пытаннях экалагічнай накіраванасці.
Кожная ўстанова адукацыі запланавала шэраг мерапрыемстваў для прыцягнення ўвагі навучэнцаў, бацькоў і саміх педагогаў да тэмы развіцця культуры.Папулярныя формы дзейнасці: тыдні беларускай культуры, пісьменства і кнігі, тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны, цыклы мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню юбілеяў з дня нараджэння вялікіх беларускіх майстроў слова: Івана Шамякіна, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа.
Частка мерапрыемстваў накіравана на раскрыццё талентаў школьнікаў, павышэнне іх творчай актыўнасці і самавыяўленне. Запланаваны розныя конкурсы, віктарыны, спаборніцтвы.Навучэнцы таксама на працягу года будуць наведваць з экскурсіямі помнікі гісторыі і культуры раёна, вобласці, рэспублікі, а таксама музеі і тэатры.
Асноўныя мерапрыемствы і праекты:
ДУА “Бракаўскі НПК ЯС – СШ”
Фестываль вершаў і песен “Дзве сястры – Беларусь і Расія”, прысвечаны Дню яднання.
ДУА “Вяйнянская СШ”
Літаратурная гадзіна “Рэха ваенных гадоў”;
Конкурс “Міс Зачараванне”.
ДУА “Вендаражскі НПК ДС – СШ”
Відэалекторый «Наша багацце» (Да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў);
Гадзіна духоўнай культуры «Дабро і зло: прычыны нашых учынкаў» (У рамках супрацоўніцтва з Магілёўскай епархіяй);
Выстава творчых работ членаў аб’яднання па інтарэсах “Пацерка”.
ДУА “Дашкаўская СШ”
Свята “Родная мова – крыніца празрыстая”;
Кніжная выстава “Вялікі дар нашчадкам” (да 95-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа);
Фальклорнае свята “Памяні і ўспомні род свой” (да Дня памяці продкаў).
ДУА “Кадзінская СШ”
Пазнавальны марафон “Ганаруся старонкай роднай”;
Свята “Дзень славянскага пісьменства і культуры”;
Калектыўная творчая дзейнасць “Купалаўскі баль”.
ДУА “Княжыцкая СШ”
Тыдзень беларускага пісьменства і друку;
Конкурс электронных прэзентацый «Культура і звычаі маёй малой радзімы»;
Калектыўная творчая дзейнасць “Наша спадчына”.
ДУА “Камінтэрнаўская СШ”
Тыдзень турызму і краязнаўства;
Месячнік і дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў «Мы захоў-ваем герояў імёны»;
Тыдзень дзіцячай творчасці.
ДУА “Мастокскі НПК ДС – СШ”
Спецыяльны выпуск школьнай газеты “Сучасная культура”;
Конкурс-віктарына знаўцаў беларускай культуры;
Фестываль “Зорны дождж”.
ДУА “Мяжысецкая СШ”
Вусны часопіс «Мае суайчыннікі — знакамітыя дзеячы культуры»,
Інтэлектуальны марафон “Мы культурныя нашчадкі сваёй краіны”;
Фестываль творчасці, прысвечаны Году культуры.
ДУА “Сухарэўскі НПК ЯС – СШ”
Інфармацыйная гадзіна “Культурная і канфесійная талерантнасць як характэрная рыса беларусаў”;
Працоўныя акцыі, накіраваныя на далучэнне да культуры ўладкавання малых сельскіх населеных пунктаў на тэрыторыі Сухарэўскага сельсавета;
Круглы стол з удзелам бацькоў непаўналетніх навучэнцаў, якія стаяць на рознага роду прафілактычных уліках, з мэтай развіцця культуры сямейных адносін і побыту.
ДУА “Хонаўскі НПК ДС – СШ”
Конкурс на лепшага мастака “Мой родны, непаўторны край”;
Дзень беларусазнаўства;
Літаратурная віктарына “Сусветны дзень паэзіі”.