Старшыня Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта Анатолій Дуцько: «Будзе хлеб – будзе і песня»

– 2016-ы, які праходзіць пад эгідай Года культуры, павінен стаць асаблівым не толькі ў сэнсе развіцця мастацтва, але і падняцця на самы высокі ўзровень духоўнасці і самаўдасканалення асобы. Культура закранае ўсе сферы жыццядзейнасці – гэта, у першую чаргу, паводзіны чалавека, яго кругагляд, адносіны да акружаючага асяроддзя, пазіцыя грамадзяніна._MG_2614Якую б галіну народнай гаспадаркі мы ні ўзялі, без культуры вытворчасці, належнай арганізацыі працы нельга дабіцца жадаемых вынікаў. Таму ў наступіўшым годзе вялікая ўвага будзе надзяляцца ўмацаванню працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, стварэнню ўмоў для працы і быту людзей, абсталяванню рабочых месцаў і ўпарадкаванню тэрыторый, культуры земляробства._MG_0032_Гэты год павінен стаць рашаючым па навядзенню парадку на зямлі і ў населеных пунктах раёна. Ужо праведзена пэўная работа па рэалізацыі Указа №100 Прэзідэнта, у выніку чаго многія вёскі змянілі сваё аблічча, сталі чысцей і святлей, вызваліўшыся ад паўразбураных пустуючых пабудоў і дзікарастучых хмызнякоў. Шмат гектараў зямлі, якая раней зарастала бур’янам, уведзена ў севазварот і засеяна культурнымі раслінамі.

Тым не менш, многа яшчэ прадстаіць зрабіць, а самы галоўны вынік будзе дасягнуты тады, калі дамы будуць акружаць кветнікі, а тэрыторыі каля іх – радаваць вочы прыгажосцю ўладкавання._MG_0872_Добрыя прыклады ўжо ёсць. Мы нездарма вырашылі праводзіць штогод раённае свята “Дажынкі” у аддаленых ад цэнтра населеных пунктах. Калі ў мінулым годзе вяліся падрыхтоўчыя работы ў аграгарадку Семукачы, жыхары, гледзячы на змены, пачалі актыўна ўключацца ў агульную справу па добраўпарадкаванню. Калі ж прыгажосць ствараеш сваімі рукамі, то з’яўляюцца і беражлівыя адносіны да ўсяго. Культуру трэба прывіваць, у тым ліку і на асабістым прыкладзе.

Сёлета мы плануем добраўпарадкаваць аграгарадок Махава, дзе пройдзе свята “Дажынкі”. У цэлым жа будзем праводзіць маштабныя работы пад дэвізам: “Парадак усюды і ва ўсім!” У тым ліку вельмі важным участкам дзейнасці будзе з’яўляцца барацьба з негатыўнымі з’явамі – п’янствам і алкагалізмам, наркаманіяй, сіроцтвам пры жывых бацьках. З гэтай мэтай накіруем яшчэ большыя намаганні на прыцягненне моладзі да заняткаў спортам.

Досовичское лесничество

Вядома ж, галоўная наша мэта – вырасціць багаты ўраджай, нездарма гавораць: “Будзе хлеб – будзе і песня!”

Што датычыць развіцця культуры ў раёне, то падтрымка таленавітай моладзі, аказанне дапамогі ва ўмацаванні матэрыяльнай базы ўстаноў культуры будзе заўсёды з’яўляцца адным з прыярытэтных накірункаў у рабоце райвыканкама.

Культура нясе вялізарны творчы патэнцыял, неабходны для росту і руху наперад, што, безумоўна, павінна садзейнічаць рэалізацыі цікавых праектаў і рашэнню ўсіх пастаўленых задач.

Добавить комментарий