Васільковы наш край

Васільковы наш край,
Залацістыя зоры,
Дзе любуецца гай
У люстэркі-азёры,

Дзе імклівасць Дняпра
Зачароўвае бусел,
Лепей краю няма
На усей Беларусі.

Тут на ўлонні вякоў
Гадаваўся калісьці
Горда наш Магілёў
У айчыннай калысцы.

Як асілак, стаяў
І, як волат, змагаўся,
Быў адважны, як леў,
Што Машэкаю зваўся.

Васільковы наш край,
Як узор на абрусе,
Яркай кветачкай ззяй
У вянку Беларусі.

Прыгажэй, Магілёў,
У вясновай кашулі
І ў квецені садоў
Беларусі-матулі.

Сл.Галіны Лазюк, м.Галіны Сёмінай.

Добавить комментарий