ЖНІВО

 

Схілілі нівы галаву –
Шлях добры новаму жніву!
Ідуць па хвалях караблі,
Зразаюць мора да зямлі.
Ледзь прыпыняюцца, затым
Струменяць сонцам залатым,
А знічак хлеба-галавы
Машын прымаюць кузавы.
Багата збожжа на таку –
Быць хлебу, мясу, малаку…
Каб быў багаты каравай –
Шчыруй рупліва, не зявай.
Так можа “насаліць” з нябёс,
Што будзе праца – марны лёс.
Інакш, калі на прамату, –
Год паляціць пад хвост кату.
Сапраўдны хлебароб – герой !
Ён іншым задае настрой.
Ён – самы рупны працаўнік,
Механізатар, кіраўнік…
Герояў шчодра дзячыць ніва,
Вітае іх добразычліва…
Каб накарміць народ, дзяржаву,
Патрэбна добра ведаць справу.
Жніво – праверка на трываласць,
Майстэрства, кемнасць, годнасць, сталасць…
У ладзе людзі і машыны
Мацуюць дабрабыт краіны!

Улад СКАМАРОХ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.